Стаіць так велічна, як волат,
Цудоўны горад на Дняпры,
З тых дзён далёкіх заснавання
Да нашай сонечнай пары.
У. Кавалёў

 

21 красавіка ў адзіны беларускамоўны чацвер у 9”В” класе прайшла гульня-віктарына “Мой любы горад на Дняпры”. Віктарына складалася з наступных раздзелаў: “Гісторыя Магілёва”, “Сучасны горад”, “Магілёў і яго землякі”. Дзевяцікласнікі прадэманстравалі свае веды па гісторыі і культуры роднага горада, склалі экскурсійныя маршруты “Мой Магілёў”.